У Дзень аховы навакольнага асяроддзя, 5 чэрвеня, Беларусь, Расія і Казахстан правядуць сумесную акцыю «Саюзная ўборка».

ГСЯк паведамілі ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, на Сенненшчыне вызначаны шэраг аб’ектаў (тэрыторыі ферм, мехдвары сельгасарганізацый, могілкі і інш.), на якіх будуць працаваць удзельнікі акцыі. Асноўная ўвага скіравана на навя­дзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне тэрыторый суб’е­ктаў гаспадарання рознай формы ўласнасці, прывя­дзенне ў належны стан палос адводаў аўтадарог, месцаў масавага адпачынку, на ліквідацыю папуляцыі баршчэўніка Сасноўскага.

 Ірына ГАРБАЧОВА.