Сенненцы паказалі “хороШОУ”

ГС Народны хор работнікаў культуры Сенненскага раённага дома культуры стаў лаўрэатам абласнога агляду-конкурсу вакальна-харавых калектываў «Браслаўскія харавыя асамблеі».

      Спаборніцтва праводзілася ў рамках міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы — 2014», якое праходзіла з 30 мая па 1 чэрвеня. Сваё майстэрства дэманстравалі харавыя калектывы Віцеб­шчыны, а таксама з прыгранічных раёнаў Расіі.

Згодна з умовамі канкурсанты павінны былі прадставіць па дзве музычныя кампазіцыі. Кампетэнтнае журы адзначыла лепшыя творчыя калектывы дыпломамі лаўрэатаў І, ІІ і ІІІ ступеняў, а таксама асобнымі дыпломамі ў намінацыях і дыпломамі за ўдзел. Сярод акадэмічных хароў калектыў пад кіраўніцтвам выкладчыка Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў Алены Паўлоўскай узнагарожданы дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.

Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стала выступленне змешанага хору ўсіх удзельнікаў «Браслаўскіх харавых асамблей».

Вольга БАНДАРЭВІЧ.