Першакласнікі сельскіх школ Сенненшчыны напярэдадні школьных канікул атрымалі 88 футбольных мячоў

8 У Машканскай і Ходцаўскай школах іх уручалі начальнік разлікова-касавага цэнтра № 15 г. Сянно ААТ «Белаграпрамбанк» Уладзімір Селіханаў і яго намеснік Сяргей Яцук.

Спецыяльная акцыя «Падары дзіцяці футбольны мяч» у Беларусі праводзіцца ў трэці раз. Такім чынам Беларуская Федэрацыя Футбола пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Белаграпрамбанка імкнецца папулярызаваць масавы футбол.

Выступаючы на школьнай лінейцы перад уручэннем падарункаў, Уладзімір Селіханаў выказаў спадзяванне, што падарункі не толькі дапамогуць умацаваць здароўе, прывіць любоў да футбола. І дадаў: «Як паказвае сусветны вопыт, менавіта вясковыя дзеці, ураджэнцы невялікіх правінцыйных гарадкоў, дзякуючы сваёй настойлівасці, працалюбству, самабытнасці, становяцца «зоркамі» не толькі футбола. Так што, хто ведае, магчыма, нехта з тых, каму сёння падарылі мяч, стане такім жа вядомым футбалістам, як Аляксандр Глеб, Сяргей Алейнікаў, Аляксандр Пракапенка, прынясе славу беларускаму футболу».                                                                                                Наш кар.

На здымку: фота на памяць.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *