Два дні мерыліся сіламі юныя барцы грэка-рымскага стылю на традыцыйным абласным турніры памяці знакамітага ўраджэнца Сенненскага раёна Пятра Машэрава

IMG_7639Спаборніцтвы праходзілі ў спартыўнай зале СШ №1 г.Сянно. Удзел у турніры прымалі не толькі выхаванцы спартыўных школ Віцебшчыны, але і суседніх абласцей краіны. Усяго на кавёр выходзіла больш  за 130 юных спартсменаў.

Аб высокім узроўні турніру сведчыць кваліфікацыя членаў судзейскай калегіі. Галоўны суддзя спаборніцтваў Рываз Гігаўры мае вышэйшую нацыянальную катэгорыю, сакратар Анатоль Дамашнеў —  між­народную катэгорыю. Апошні, дарэчы працягвае выступаць і сам на розных турнірах як спартсмен. Летась  ён стаў чэмпіёнам сусветнага першынства сярод ветэранаў.

IMG_7628  Як заўжды высокі ўзровень падрыхтоўкі прадэманстравалі выхаванцы Сенненскай СДЮШАР. Першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Арцём Кацар і Антон Качараў, якія вучацца ў СШ №2 г.Сянно, Станіслаў Пазнякоў, Аляксандр Гарбачоў, Юрый Лагуноў, Захар Лапеха, Матвей Гаравы і Даніла Ігнатовіч з першай сенненскай школы. Яшчэ 16 выхаванцаў Сенненскай СДЮШАР увайшлі ў лік прызёраў. Калі ўлічыць, што на аддзяленні грэка-рымскай барацьбы ў спартыўнай школе займаецца 40 чалавек, то вынік больш чым дастойны.

               

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *