У раённым Доме культуры прайшло свята-ўшанаванне «Дзеці — гонар сям’і і краіны»

0162Сёлета яно праводзілася пад дэвізам «Адна вялікая дружная сям’я».

На Сенненшчыне склалася добрая традыцыя адзначаць не толькі школьнікаў, пераможцаў і прызёраў прадметных алім­піяд і раённага фестывалю дзіцячай творчасці «Ранішняя зорка», а і педагогаў, падрыхтаваўшых пераможцаў, бацькоў, якія ўклалі вялікую працу і душу ў выхаванне сваіх дзяцей.

свята-ўшанаванне невыпадкова праводзіцца ў Дзень сям’і. Сям’я — гэта важнейшы асяродак для захавання і перадачы з пакалення ў пакаленне культурных каштоўнасцей, нацыянальных традыцый. Сям’я маральна і матэрыяльна падтрымлівае дзяцей.

Усё магчымае для падтрымкі таленавітай моладзі робіць і наша дзяржава. Пра гэта сведчыць дзяржаўная праграма «Дзеці Беларусі», спецыяльныя фонды Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. У нашым раёне партрэты лепшых вучняў штогод заносяцца на раённую Дошку гонару, пераможцы абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіяд узнагароджваюцца грашовымі прэміямі райвыканкама, за­ахвоч­ваюцца  паездкамі на абласную і рэспубліканскую дабрачынныя Ёлкі, пуцёўкамі ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы лагер «Зубраня»…

         Першай сярод намінантаў на сцэну ДК запрасілі мінулагоднюю выпускніцу СШ №2 г.Сянно, а цяпер студэнтку Віцебскага дзяржуніверсітэта Вікторыю Падалінскую. Летась дзяўчына была пераможцай чатырох этапаў  прадметнай алімпіяды па абслугоўваючай працы. На сёлетняй цырымоніі ўшанавання Вікторыі ўручылі Пасведчанне аб узнагароджанні другой прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Для атрымання ўзнагароды ў намінацыі  «Залаты запас» на сцэну  падымаліся  вучаніца 11 класа СШ №2 г.Сянно Аліна Зіньковіч, заняўшая 3-е месца на абласной прадметнай алімпія­дзе па геаграфіі; дзесяцікласнік  СШ №1 г.Сянно Аляксей Кіслякоў, які заняў 3-е месца на абласной прадметнай алімпіядзе па гісторыі; іх бацькі і педагогі.

У намінацыі «В красоте, певучести и выразительности — сила языка» ўзнагародамі былі адзначаны пераможцы і прызёры раённага этапу прадметных алімпіяд па рускай, беларускай і замежных мовах. Сярод іх вучаніца 10 класа СШ №1 г.Сянно Марыя Шыбека, партрэт якой занесены на раённую Дошку гонару. Усяго ў гэтай намінацыі ўзнагароды атрымалі больш за 10 школьнікаў.

Знаўцы матэматыкі, грамадазнаўства, біялогіі, астраноміі былі ўзнагароджаны ў намінацыі «Все предметы хороши».

«Залатыя рукі» — так называлася самая шматлікая намінацыя свята, дзе былі адзначаны пераможцы раённай прадметнай алімпіяды па тэхнічнай і абслугоўваючай працы. Дарэчы, найбольшую колькасць узнагарод тут атрымалі вучні СШ №2 г.Сянно.

Намінацыя «Фантазія. Творчасць. Поспех» паклікала на сцэну пераможцаў фестывалю «Ранішняя зорка», дзе яны атрымалі дыпломы  I ступені.

На мерапрыемстве таксама адбылося ўшанаванне пераможцаў раённага конкурсу «Настаўнік года 2014». Сертыфікаты «Настаўнік-майстар» і грашовыя ўзнагаро­джанні атрымалі настаўніца матэматыкі Алексініцкай школы Алена Камандышка, настаўніца англійскай мовы СШ №2 г.Сянно Вольга Віннік, настаўніца рускай мовы і літаратуры Машканскай школы Валянціна Багданоўская, настаўніца хіміі СШ №2  г.Сянно Святлана Храпавіцкая (удзельніца вочнага тура абласнога этапа конкурсу), настаўніца пачатковых класаў Багушэўскай СШ №1 Алена Лысенка, настаўнік фі­зічнай культуры і здароўя Беліцкай школы Андрэй Салаўёў (лаўрэат абласнога конкурсу).

Вялікая група педагогаў устаноў адукацыі раёна была ўзнагароджана граматамі і падзякамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

 Таццяна Буракова.