По немецки говорили… Богушевские школьники стали победителями областного фестиваля межкультурных коммуникаций

IMG_5365На базе гімназіі №2 г.Віцебска ў трэці раз прайшоў абласны фестываль між­культурных  камунікацый  сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Віцебскай вобласці.

У ім прынялі ўдзел каля 500 школьнікаў з усіх рэгіёнаў вобласці. Яны прадстаўлялі праекты на англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, польскай, карэйскай і кітайскай мовах. Арганізатары фестывалю далі магчымасць дзецям праявіць сябе з розных бакоў: у якасці аратара, турыстычнага гіда, журналіста, акцёра.

Творчая група старшакласнікаў Багушэўскай СШ №2 другі год запар прымае ўдзел у абласным конкурсе. У гэтым годзе ў намінацыі «Прэс-цэнтр» яны пазнаёмілі журы са сваёй газетай, прысвечанай тэме «Маладзёжныя субкультуры». Юныя карэспандэнты вывучылі розныя накірункі субкультур, якія ў той ці іншай ступені існуюць у школе, правёўшы апытанне сярод сваіх таварышаў. Пры абароне работы багушэўскія школь­нікі не толькі ўступалі ў палеміку на нямецкай мове, але і пелі, танцавалі. Выступленне было адзначана дыпломам І ступені. З 60 магчымых балаў школьнікі набралі 56. Гэта добры паказчык ведаў. У мінулым годзе работа вучняў была адзначана дыпломам ІІІ ступені.

Прыемна адзначыць, што і іншыя прадстаўнікі Сенненшчыны, якія ўдзельнічалі ў абласным конкурсе, не засталіся без прызавых месцаў. Вучаніца Ходцаўскай сярэдняй школы Наталля Ермашкевіч у намінацыі «Я — аратар» адзначана  дыпломам ІІ ступені, Марыя Шыбека з СШ №1 г.Сянно ў намінацыі «Фабрыка зорак» стала другой, Анастасія Мяцеліца з СШ №2 райцэнтра — трэцяй у намінацыі «Я — гід».

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 На здымку: творчая група з Багушэўскай СШ №2.