На Сенненщине во второй раз выбирали «АVTOЛеди»

2Многія мужчыны лічаць, што жанчына за рулём — гэта непасрэдная небяспека на дарозе. Аднак ёсць дамы, якія могуць даць фору любому мужчыне.

Гэта даказаў раённы конкурс «АўтаЛэдзі- 2014». Праходзіў ён ужо другі год.  Удзел у аўтаспаборніцтвах  на цэнтральнай плошчы г.Сянно прынялі 13 прадстаўніц прыгожай паловы Сенненшчыны, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі «В» і асабістае аўто.

CHaM7yZtycwПрадэманстраваць свае веды  Правілаў дарожнага руху з выкарыстаннем камп’ютара ўдзельніцам давялося на першым этапе конкурсу. Пасля аўтааматаркі павінны былі выканаць на сваім аўто элементы манеўравання, такія як «змейка», «праезд адным колам па дошцы», «заезд у гараж заднім ходам» і інш. Кожнай давалася па дзве спробы.

Спецыялісты сцвярджаюць, што жаночая псіхалогія іншая, чым мужчынская. Жанчыны накіраваны на захаванне і працяг роду. Адсюль і залішняя асцярожнасць, і некаторая марудлівасць на дарогах, няўпэўненасць у сабе. Можа гэта, а магчыма  хваляванне паспрыялі няўдачам некаторых канкурсантак. Аднак у большасці выпадкаў сенненкі справіліся і яшчэ раз даказалі, што не горшыя  за моцную палову  ўдзельнікі дарожнага руху.

kkXkBaOyzlM         Пакуль журы раілася, хто ж стане «АўтаЛэдзі-2014», публіку і балельшчыкаў забаўлялі песнямі маладыя і таленавітыя выканаўцы Эльвіра Конышава, Алена Матузенка і Юлія Крыўчанка.

Нарэшце, былі запрошаны на сцэну ўсе канкурсанткі. За імі падняліся першы сакратар РК ГА «БРСМ» Марына Наваковіч і інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды Упраўлення ДАІ Віцебскага аблвыканкама Васіль Чэпік, якія і аб’явілі лепшых. 3-яе месца ў Наталлі Шыбека, якая мае вадзіцельскі стаж 3 гады. Чатыры секунды аддзялілі ад першага месца Наталлю Парэпка, пераможцу аднайменнага конкурсу ў мінулым годзе. Жанчына за рулём больш 10 гадоў, аднак сёлета фартуна была не на яе баку, яна аказалася толькі другой. А вось «АўтаЛэдзі-2014» стала Наталля Кавалеўская. Кіруе аўто яна амаль тры гады.

Усе ўдзельніцы былі адзначаны падзячнымі лістамі за ўдзел, кветкамі, а пераможцы яшчэ і каштоўнымі падарункамі.

У ролі ініцыятараў і арганізатараў мерапрыемства выступілі райкам ГА «БРСМ», аддзяленне ДАІ Сенненскага РАУС, фундатарам стаў аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Па масавасці удзельніц, колькасці балельшчыкаў  можна сцвярджаць, што конкурс  займеў у раёне значную папулярнасць. З кожным годам колькасць жанчын, якія жадаюць навучыцца кіраваць аўтамабілем, узрастае. Таму спадзяёмся, што ў 2015 годзе на сенненскай пляцоўцы паспаборнічаюць новыя аўтааматаркі.

Ірына ГАРБАЧОВА.

На Сенненщине во второй раз выбирали «АVTOЛеди»: 4 комментария

  • Четверг, 29 май, 2014 в 15:01
    Permalink

    Па масавасці удзельніц, колькасці балельшчыкаў можна сцвярджаць, што людзям трэба больш хлеба і відовишча, бо яны ужо гатовыя ісці нават на гэта «шоу».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Вторник, 24 июнь, 2014 в 13:21
      Permalink

      Ваш комментарий в стиле Сенно.Что б ни придумали,ни сделали-любое начинание ПЛОХО…Фу,ненавижу такую черту у людей(((((

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Вторник, 24 июнь, 2014 в 13:33
        Permalink

        То же самое могу сказать и о вашем комментарии, ненавижу когда кто-то мешает выражать свое мнение другим.

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *