Год на дзяўчат

ГСЯк паведаміла  Святлана Высоцкая, галоўны спецыяліст аддзела загс Сенненскага райвыканкама, за першыя чатыры месяцы мінулага года ў раёне было зарэгістравана 68 нара­джэнняў. На свет з’явілася 42 хлопчыкі і 26 дзяўчынак. Сёлета — толькі 47. Але  сярод народжаных пераважаюць дзяўчынкі — іх 28,   хлопчыкаў — 19.

Самымі распаўсюджанымі імёнамі ў 2013-м за вышэйназваны перыяд сярод хлопчыкаў былі Арцём, Данііл, Ягор, дзяўчынак — Дар’я, Аляксандра, Ангеліна. Сёлета тройку самых папулярных мужчынскіх імён складаюць Яраслаў, Арцём, Ула­дзіслаў, папулярнымі жаночымі імёнамі сталі Анна, Валерыя, Варвара.

Ала ЯКАЎЛЕВА.