Во время Дня призывника 30 сенненцев получили повестки

IMG_6951Школу мужнасці і загартоўкі  характару пачнуць праходзіць сёлетняй вясной каля 30 сенненцаў, якія прызываюцца на службу ва Узброеныя Сілы нашай краіны. Для іх быў арганізаваны традыцыйны на Сенненшчыне «Дзень прызыўніка», у час правядзення якога навабранцы ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі павесткі.

Урачысты мітынг адбыўся ў Сянне ля бронетранспарцёра, устаноўленага ў парку Трох Герояў у гонар воінаў-афганцаў.  Адкрыла яго першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Марына Наваковіч і начальнік групы прызыву на вайсковую службу раённага ваеннага камісарыяту Аляксандр Ахрамовіч.

IMG_6919  Падтрымаць прызыўнікоў прыйшла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня прызыўной камісіі Зоя Фаміна. Яна цёплымі словамі падбадзёрыла будучых салдат, пажадала ім годна несці імя воіна-сенненца. Да юнакоў звярнуўся   падпалкоўнік, ваенны камісар  райваенкамата Сяргей Пінчук.

IMG_6956 Прадстаўнікі  райспажыўтаварыства, саўгаса імя Машэрава, Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі, райаграсэрвіса, школы-інтэрната ўручылі былым работнікам  памятныя падарункі.

Быць духоўна моцнымі, верыць у Бога і свае сілы заклікаў навабранцаў святар Свята-Мікалаеўскага храма Дзімітрый Фёдараў, які прачытаў малітву і акрапіў святой вадой будучых салдат.

А бацькоўскі наказ хлопцам дала Галіна Пракоф’ева. Яе сын Анатоль сёлета папоўніць рады вайсковай часці МУС Рэспублікі Беларусь у г.Мінску. Ад імя прызыўнікоў адказнае слова трымаў Дзміт­рый Міт­рошкін.

Ірына ГАРБАЧОВА.