У час святкавання Дня Перамогі ў аграгарадку Машканы ўрачыста адкрылі памятны знак у гонар пяці знакамітых ураджэнцаў машканскай зямлі

ГС На камні, усталяваным у цэнтры населенага пункта, увекавечаны прозвішчы Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы Пятра Машэрава, Аляксандра Гараўца, Івана Камі­нскага, Заіра Азгура, Лідзіі Сіроткінай.

З ініцыятывай усталявання знака выступілі мясцовыя жыхары Валерый Сіпараў і Уладзімір Заяц. Апошні, дарэчы, спецыяльна для гэтага зрабіў металічную інфармацыйна-мемарыяльную дошку. Прапанову машканцаў падтрымалі і пасадзейні­чалі яе ажыццяўленню адміністрацыя СУП «Саўгас імя Машэрава» ў асобе яго дырэктара Сяргея Ліцягі, машканскі ўчастак ЖКГ (кіраўнік Анатоль Лосеў), сельскі Савет (старшыня Леанід Шаеў).

Яшчэ адзін месціч Ігар Міхайлаў залажыў ля знака сасновую алею.

Акрамя таго, да свята ў аграгарадку капітальна адрамантавалі і помнік на брацкай магіле.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.