Первыми финишировали сенненцы

 IMG_7336У фінале Усебеларускага кросу «Перамога» на прызы газеты «Советская Белоруссия», што праходзіў у Мінску ля стэлы «Мінск — горад-герой» на праспекце Пераможцаў, першае месца сярод раёнаў краіны заваявала каманда Сенненшчыны.

Перамогу сенненцы святкавалі дзякуючы Антону Чэпікаву, які выступаў на 6-кіламетровай дыстанцыі, Наталлі Крыцкай (5 км), Ігару Зайцаву (4 км), Алене Астапавай (3 км), Дзмітрыю Зязюліну (3 км), Дзіяне Філіповіч (2 км), Пятру Зайцаву (2 км), Галіне Васілёнак (1 км).

Ірына ГАРБАЧОВА.

 

 Бегом к Победе! 

mhvm              9 Мая па вуліцах райцэнтра прайшла лёгкаатлетычная эстафета, прымеркаваная да 69-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у ёй прынялі 24 каманды. Восем з іх прадстаўлялі аргані­зацыі і сельсаветы, 16 — школы раёна.

Перамогу святкавалі спартсмены са Студзёнкаўскага сельсавета. Другое месца заваявалі прадстаўнікі цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімніх відах спорту г.Віцебск. Трэці вынік паказалі лёгкаатлеты з ААТ «Белая Ліпа».

Сярод школьнікаў на вышэйшую прыступку п’едэсталу падняліся вучні СШ №1 г.Сянно. На другім месцы аказаліся юныя спартсмены Машчонскай ДССШ, «бронза» — у выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната.

         Ірына ГАРБАЧОВА.