Ветлечебницы Сенненщины до конца мая проведут бесплатные прививки домашних животных

ГС Колькасць хатніх катоў і сабак за апошнія гады значна павялічылася. Зрэшты, як і іх безнаглядных суродзічаў, якія актыўна кантактуюць з прадстаўнікамі дзікай прыроды, што нярэдка прыводзіць да нежаданых вынікаў. У прыватнасці, да захворвання на шаленства, якое небяспечна і для чалавека.

Каб гэтага не здарылася, Сенненская і Багушэўская ўчастковыя ветэрынарныя лячэбніцы праводзяць вакцынацыю катоў і сабак. У перыяд з 20 па 31 мая прышчэпка будзе рабіцца бясплатна. Ветэрынарныя работнікі чакаюць вашых хатніх улюбёнцаў кожны рабочы дзень з 9.00 да 16.00 (перапынак на абед — з 13.00 да 14.00).

За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефонах: 4-15-58, 4-53-51.