На базе Сенненскай школы №2 прайшло адкрытае першынство па рукапашным баі
У спаборніцтве, якое праводзілася ў трох узроставых групах (6-9, 10-11 і 12-13 гадоў), прынялі ўдзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах «Рукапашны бой» і «Ушу» Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі.
Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем спартыўнага мерапрыемства ажыццяўляў педагог дадатковай адукацыі Уладзімір Санько.
Спаборніцтва складалася з двух этапаў. На першым юныя барцы дэманстравалі сілавую падрыхтоўку — адцісканне на кулаках ва ўпоры лежачы. Другім этапам быў непасрэдна паядынак працягласцю 3 хвіліны. Да яго дапускаліся ўдзельнікі, якія паспяхова прайшлі першую частку спаборніцтва.
Пераможцы і актыўныя ўдзельнікі першынства былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і памятнымі медалямі.
На здымку: пераможца ў малодшай групе Кіра Мяснікава.