Богушевским пенсионерам поможет «Трамвайчик желаний»

ГСУ Сенненскім раёне налічваецца 327 населеных пунктаў, у якіх пражываюць 6168 непрацаздольных грамадзян. Насельніцт­ва 115 вёсак складае ад аднаго да дзесяці чалавек,  134-х — да 50 чалавек.

Не сакрэт,  пажылыя людзі з аддаленых маланаселеных пунктаў нярэдка адчуваюць сябе адрэзанымі, ізаляванымі ад соцыуму.

Дапамагчы сталым вяскоўцам вырашылі супрацоўнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабі­літацыі і дзённага знахо­джання для грамадзян пажылога ўзросту г.п.Багушэўск Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. І распрацавалі інавацыйны праект «Трамвайчык жаданняў», які прадугледжвае стварэнне мабільных брыгад для аказання ўсебаковай падтрымкі і дапамогі жыхарам аддаленых вёсак.

У брыгады ўвахо­дзяць урач, цырульнік, сацработнік, псіхолаг, спецыялісты іншага профілю. Яны аказваюць  медыцынскую, прававую і сацыяльную дапамогу, нават арганізуюць культурна-масавыя мера­прыемствы. Ужо вызначаны маршруты,  складзены графік выездаў.

Нядаўна  «Трамвайчык жаданняў» завітаў у в.Кічына, дзе пражываюць 12 чалавек. Старэйшына Валянціна Шпак сабрала ў сваёй хаце ўсіх аднавяскоўцаў. Галіна Секачова пазнаёміла прысутных з дзейнасцю ТЦСАН, расказала аб задачах аддзялення. Многія кічынцы  ўпершыню пачулі пра існаванне ўстаноў, таму іх цікавілі  віды дапамогі, як і дзе прахо­дзяць заняткі з пажылымі лю­дзьмі.

Валянціна Мяцеліца, інспектар аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму, распытала жыхароў пра праблемы, што хвалююць людзей. Выявілася, камусьці трэба дровы, хтосьці хацеў бы  зрабіць кардыяграму сэрца і інш.

Псіхолаг Тамара Клы­­коўская правяла групавы занятак «Пажылы ўзрост і яго асаблівасці».

З цікавасцю жыхары вёскі слухалі Ніну Кавалеўскую, наведвальніцу аддзялення. Яна горача гаварыла аб праблемах малых населеных пунктаў, адсутнасці сувязі пакаленняў па прычыне няведання сваіх каранёў.

У канцы сустрэчы з невялікім канцэртам перад вяскоўцамі выступіла фальклорная група Багушэўскага ДК «Макавея», у складзе  Канстанціна Бандарэнкі, Ніны Казіміравай, Раісы Казловай, Аляксандра Шумарава, Паліны Пядачкінай. Яны спявалі, чыталі вершы. Байкі ўласнага сачынення прадэкламавала Раіса Александрова.

Галіна Секачова лі­чыць, сацыяльная дапамога, якую аказвае «Трамвайчык жаданняў», будзе запатрабавана ў іншых сельсаветах раёна.

Ала ЯКАЎЛЕВА.