Около 9 тысяч сенненцев приняли участие в республиканском субботнике

IMG_6345 Амаль 9 тыс. жыхароў раёна, у тым ліку больш за 2 тыс. школьнікаў і пенсіянераў, прыняло ўдзел у агульнабеларускім суботніку, які сёлета быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Зароблена, па папярэдніх даных, 89,7 млн рублёў, што на 2,7% больш леташняга.

Шмат зроблена па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, памятных знакаў, помнікаў, што ўстаноўлены ў гонар салдат-вызваліцеляў, месцаў масавага адпачынку. У райцэнтры, у парку 40-годдзя Перамогі, высадзіўся працоўны дэсант з ліку супрацоўнікаў аддзела адукацыі, спорту  і турызму райвыканкама, спартыўнай школы, аддзялення Дэпартамента аховы. Іх намаганнямі ачышчана тэрыторыя, на якой размешчаны спартыўныя збудаванні, прахо­дзяць культурна-масавыя мера­прыемствы. Прыбрана галлё, што засталося ў месцах, дзе выпілаваны старыя дрэвы.

На месцы бальніцы, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны сенненскія медыкі-падпо­льшчыкі лячылі раненых байцоў Чырвонай Арміі, разбіты сквер. Ініцыятыву камуністаў раённай арганізацыі КПБ дапамагалі ўвасобіць работнікі РУП ЖКГ. Агульнымі намаганнямі выса­джана каля 100 дрэваў. Мяркуецца, што сквер будзе названы ў гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў.

IMG_6353       Рэшткі пабудоў, што засталіся пасля пажару на вуліцы Меліяратараў, па ўласнай ініцыятыве прыбірала група гараджан, арганізаваная на добрую справу Пятром Стычынскім, чалавекам, які некалькі гадоў таму паблізу добраўпарадкаваў такую ж пустэчу.  З часам на месцы пажары­ш­ча таксама будуць расці дрэвы, упэўнены ён.

У Багушэўску шчыравалі на ўборцы грама­дзянскіх могілак. Асабліва прадстаўніча выглядалі «каманды» пасялковых школ, лясгаса, які прадаставіў і неабходную тэхніку. Значная дапамога багушэўцамі была аказана ААТ «Бяленева». Больш за 30 чалавек займаліся пераборкай буль­бы.

Вясновыя суботнікі — гэта не толькі савецкая традыцыя, яе вытокі куды глыбей, бо грунтуюцца на ўнутраным імкненні чалавека да прыгажосці, гармоніі з прыродай і навакольным асяроддзем.

Заробленыя на суботніку грошы будуць патрачаны на стварэнне цэнтра звышдакладнай дыягностыкі анкалагічных захворванняў. Але не толькі. Част­ка грошай пойдзе на іншыя, але таксама грамадскапатрэбныя справы.

Наш кар.

 

НА ЗДЫМКАХ: удзельнікі суботніка, што пасадзілі сквер на месцы былой бальніцы; праца па ўласнай ініцыятыве.