У Дзень Перамогі на цэнтральнай плошчы г.Сянно адбудзецца конкурс на лепшае кіраванне аўтамабілем — «АЎТА-Лэдзі-2014»

znak_tufelka_1Мерапрыемства дэбютавала летась і, па словах яго арганізатараў, прайшло на «ўра». 17 прадстаўніц прыгожай паловы Сенненшчыны выконвалі на дарозе розныя манеўры  і дэманстравалі «крутую» язду, а таксама здавалі з выкарыстаннем камп’ютара тэсты на веды ПДР. Сёлета конкурс бу­дзе праходзіць па аблегчанай праграме.

Прыняць удзел у аўтаспаборніцтвах змогуць дамы да 31 года, якія маюць пасведчанне кіроўцы катэгорыі «В». Пераможцы і ўдзель­нікі атрымаюць каштоўныя прызы. Арганізатарамі і фундатарамі конкурсу выступяць раённы камітэт грамадскай арганізацыі «БРСМ», аддзяленне ДАІ Сенненскага РАУС пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта.

 Ірына ГАРБАЧОВА.