Сенненцев приглашают померить давление

сердце18 і 19 красавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Здаровае сэрца — доўгае жыццё!» у г. Сянно (РУП ЖКГ, РВПС), г.п. Багушэўск (КУПБА «Прэстыж», ДЛГУ «Багушэўскі лясгас», універмаг), а таксама ва ўсіх лячэбных установах раёна будуць арганізаваны пункты вымярэння артэрыяльнага ціску.

                Кожны жадаючы зможа памерыць артэрыяльны ціск і атрымаць кансультацыю спецыялістаў. Медыцынскія работнікі распаўсюдзяць сярод наведвальнікаў інфармацыйныя матэрыялы па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў.