Юные сенненцы приготовят «Пасхальный кулич»
Праявіць свае кулінарныя здольнасці і мастацкія таленты напярэдадні светлага свята Уваскрэсення Хрыстова змогуць юныя сенненцы ў раённым этапе моладзевага фэсту-кірмашу «Велікодны куліч».
У час яго ў Сенненскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі 17-18 красавіка пройдуць конкурсы-выставы кулічоў і пісанак, а таксама малюнкаў, велікодных кампазіцый, фотаматэрыялаў.
Работы-прызёры раённага этапу прадставяць Сенненшчыну на абласным і рэспубліканскім фэсце-кірмашы.
Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе могуць звяртацца ў раённы камітэт ГА «БРСМ» па тэл. 4-19-37, на электронную пошту senrk@tut.by ці афіцыйную групу «Сенно БРСМ» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
Ірына ГАРБАЧОВА.