На Сенненщине готовятся к трудовому семестру

ГС Не за гарамі самая жаданая для вучнёўскай моладзі пара года — лета. Як правесці канікулы, кожны вырашае асабіста. Але практыка мінулых га­доў паказвае, што многія аддаюць перавагу працоўным будням, у час якіх можна асвоіць пэўную прафесію і няблага падзарабіць.

Дапамагчы ў працаўладкаванні моладзі закліканы створаны на днях раённы аператыўны штаб па каардынацыі дзеянняў студэнцкіх і вучнёўскіх атрадаў. У яго абавязкі ўваходзіць размеркаванне атрадаў па працоўных аб’ектах, арганізацыя працы і побыту, у тым ліку харчавання, пражывання, адпачынку і аплаты. Ужо ў маі будзе праводзіцца работа па заключэнні дагавораў і фарміраванні вучнёўскіх і студэнцкіх атрадаў, лагераў адпачынку і працы.

Працоўныя месцы для навучэнцаў і студэнтаў прапануюцца і праз аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Пры жаданні маладыя людзі змогуць паспрабаваць сябе ў якасці грузчыкаў, будаўнікоў, памочнікаў прадаўца і выхавальніка. Працоўныя рукі неабходны і на аб’ектах добраўпарадкавання і сель­гас­палетках.

Усе жадаючыя могуць звяртацца ў раённы камітэт ГА «БРСМ» па тэл. 4-19-37, на электронную пошту senrk@tut.by ці афіцыйную групу «Сенно БРСМ» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Ірына ГАРБАЧОВА.