Криминальная сводка от Сенненского РОВД

ГСАб’ект крадзяжу –

драўніна дзелавая

            З тэрыторыі прамысловага склада Бурбінскага лясніцтва, што знаходзіцца паблізу вёскі Лапатнікі, невядомыя выкралі 16,45 метраў кубічных дзелавой драўніны.

Па словах ляснічага, які паведаміў аб прапажы, злачынства здзейснена ў перыяд часу з 17.00 21 сакавіка да 8.30 24 сакавіка.

Праводзіцца праверка.

 

Абрабавала магазін

            У адносінах да непрацуючай жыхаркі Сянна ўзбу­джана справа на падставе ч. 1 арт. 206 (рабаўніцтва) Крымінальнага кодэкса.

У магазіне ААТ “ДорОРС”, які знаходзіцца ў вёсцы Старая Беліца, на вачах у прадаўца наведвальніца крамы ўкрала бутэльку віна ёмістасцю 0,5 літра.

 

З гаспадарчых пабудоў

            На 4140000 рублёў абакралі ў ноч на 24 сакавіка жыхара Багушэўска, што стала падставай для ўзбуджэння справы нзгодна ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса.

Здабычай злачынцаў сталі куры, дарожны веласіпед і бензакаса. Усё гэта захоўвалася ў гаспадарчых пабудовах.

Наш кар.