В Сенненском районе при выжигании сухой растительности погиб человек

МЧС 020 За апошнія некалькі дзён на тэрыторыі Сенненскага раёна адбылося больш 30 выездаў выратавальнікаў Сенненскага РАНС па прычыне ўзгарання сухой расліннасці. Складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў згодна з арт. 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышчы і пажніўных рэштак.

28 сакавіка ў в.Колпіна Багушэўскага сельсавета з-за выпальвання сухой травы агнём знішчаны дачны дом з гаспадарчымі пабудовамі. Па той жа прычыне 29 сакавіка ў гэтым населеным пункце агонь пашкодзіў другі дачны дом.

  Пры ліквідацыі пажара сухой расліннасці каля в.Меліхава Ходцаўскага сельсавета выратавальнікамі быў знойдзены труп жанчыны. Прычына смерці і прычына ўзгарання травы высвятляюцца.

Ірына ГАРБАЧОВА.