С начала 2014 на территории Сенненского района задержаны 16 пьяных водителей

№2На тэрыторыі Сенненскага раёна праходзіць рэспубліканская акцыя па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам п’яных вадзіцеляў «Цвярозасць — норма на дарогах».

Супрацоўнікі АДАІ праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы з мэтай выяўлення вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення. У працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый раёна (ААТ «Ульянавічы», «Бяленева», «КУСГП імя Гараўца», «Літусава» і інш.) ладзяцца прафілактычныя гутаркі з удзелам дзяржаўтаінспектараў.

Усяго з пачатку года на тэрыторыі раёна затрыманы 16 вадзіцеляў «пад градусам», з іх — адна жанчына.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.