З 31 сакавіка па 4 красавіка на Сенненшчыне праходзіць інфармацыйна-прафілактычная акцыя “Лад жыцця – толькі здаровы”

ГСНа базе ўстаноў аховы здароўя раёна праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю культуры здароўя, фарміравання здаровага ладу жыцця. Ва УЗ “Сенненская ЦРБ” арганізаваны кансультатыўныя прыёмы па прафілактыцы п’янства і алкагалізму. 2 красавіка будзе працаваць тэлефон даверу. Па нумары 4-11-43 можна атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні і звярнуцца за парадай да псіхіатра-нарколага  Сяргея Карася.