Па папярэдніх даных удзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў прыняло 89,5% выбаршчыкаў Сенненскага раёна

 

На Машчонскім выбарчым участку бюлетэні атрымлівае адзін са старэйшых выбаршчыкаў раёна,  удзель¬нік Вялікай Айчыннай вайны Пётр Фядосавіч Сінякоў.

На Машчонскім выбарчым участку бюлетэні атрымлівае адзін са старэйшых выбаршчыкаў раёна, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Пётр Фядосавіч Сінякоў.

       Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27 склікання адбыліся. Гэта стала зразумела з пачаткам датэрміновага галасавання. У Сенненскім раёне сваім правам скарысталіся 26% выбаршчыкаў. Прытым што пасля ўнясення змяненняў у выбарчае заканадаўства парог яўкі выбаршчыкаў адменены.

Актыўна ішлі на выбары сенненцы і ў дзень асноўнага галасавання. І не толькі пенсіянеры. На Кастрычніцкім выбарчым участку №7 першым бюлетэні атрымаў урач Сенненскай ЦРБ Алег Усілёнак. Да 14.00 прагаласавала больш 50% выбаршчыкаў раёна.

Іх актыўнасці  са­дзейнічала зладжаная работа на ўчастках. Акрамя членаў камісіі правесці выбары дапамагала больш за 1000 чалавек. На ўчастках працавалі буфеты, прайшлі канцэрты мастацкай сама­дзейнасці. Яны былі аргані­заваны сіламі школьнікаў і ўстаноў культуры. На некаторых выбарчых участках арганізавалі  нават выстаўкі работ майстроў дома рамёстваў і экспанатаў раённага музея.

Пра арганізацыю ў раёне выбараў на высокім узроўні  сведчаць водгукі наглядальнікаў. У прыватнасці, пра гэта заявіў Уладзімір Бяляцкі, першы сакратар РК КПБ, які наглядаў за выбарамі на Кастрычніцкім участку №7.