В Белицком сельсовете озаботились вопросами благоустройтва

ГСАдбылася чарговая сесія Беліцкага сельскага Савета дэпутатаў. У цэнтры ўвагі дэпутатаў было пытанне «Аб стане і мерах па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета».

Пачынаючы работу сесіі, старшыня сельскага Савета Сяргей Галынчык адзначыў, что добраўпарадкаванне падразумявае не толькі навядзенне парадку на зямлі і падтрыманне санітарнага стану тэрыторыі. Гэтае паняцце ўключае ў сябе і забеспячэнне жыхароў населеных пунктаў вадой, гандлёвым і медыцынскім абслу­гоўваннем, функцыянаванне вулічнага асвятлення, стан дарожнага пакрыцця і інш. Таму азначаная тэма заўсёды ў полі зроку выканаўчай улады і дэпутатаў, бо, у першую чаргу, уплывае на якасць жыцця вяскоўцаў.

На тэрыторыі сельсавета праводзіцца сістэмная і мэтанакіраваная праца па добраўпарадкаванні. У 2013 годзе сельскім выканаўчым камітэтам прыняты шэраг арганізацыйных мер па планамерным вырашэнні пытанняў па навядзенні парадку, паляпшэнні санітарнага стану населеных пунктаў. Летась на іх добраўпарадкаванне было выдаткавана 118,8 млн рублёў.

На асобным кантролі стаяць пытанні зносу вытворчых аб’ектаў, пустуючых дамоў, якія не выкарыс­тоў­ваюцца, а таксама перадачы ў севазварот кінутых зямель. У 2013 годзе 20 га было засеяна УП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава», яшчэ на 20 га праведзена культывацыя. Былі знесены фундаменты чатырох жылых дамоў у вёсках Полымя, Старая Беліца, Рулёўшчына, будынкі былога клуба ў Полымі і дзіцячага сада ў Латыгалі. Сёння гэтая тэрыторыя ўключана ў лік участкаў, якія могуць быць прадастаўлены грамадзянам для будаўніцтва. У дадзеным накірунку яшчэ трэба працаваць, бо ёсць нямала аб’ектаў, якія нават уяўляюць пагрозу для жыцця людзей, ператвараюцца ў стыхійныя сметнікі.

Пастаяннай увагі патрабуе праца з камунальнымі адходамі. Вываз смецця рэгулярна ажыццяўляецца тэхнікай РУП ЖКГ толькі ў Латыгалі, Рулёўшчыне, Полымі. З-за недахопу фінансавых сродкаў у сельвыканкаме немагчыма забяспечыць жыхароў невялікіх вёсак такой паслугай альбо ўстанавіць кантэйнеры. Людзі павінны самі займацца ўтылізацыяй сваіх адходаў. Як акцэнтаваў увагу Сяргей Аляксандравіч, пакуль распрацоўваецца раённы план і комплекс мер па навя­дзенні ў 2014 годзе парадку на зямлі, трэба больш цесна працаваць з людзьмі, дэпутатам і старэйшынам вёсак праводзіць растлумачальную работу.

Вялікую дапамогу ў навядзенні парадку сельвыканкаму аказваюць арганізацыі раёна (ДЭУ-38, ПС «Сянно», Бурбінскае лясніцтва, УП ЖКГ) і вобласці (ААТ «КІМ», УП «СТЭМ»). Ды і самі вяскоўцы не толькі выходзяць на суботнікі, але і актыўна здаюць сродкі ў фонд самаабкладання, якія таксама выкарыстоўваюцца для навядзення парадку. Летась на рахунак сельвыканкама паступіла звыш 4 млн рублёў. Большая частка гэтых грошай пайшла на рамонт калодзежа ў в. Полымя, які доўгі час знахо­дзіўся ў занядбаным стане. Сіламі супрацоўнікаў РАНС, РУП ЖКГ яго пачысцілі, замянілі кольцы, зрабілі накрыўку.

У бягучым годзе для навядзення парадку выдаткаваны 120 млн руб­лёў, у тым ліку 33 млн руб. — на ўтрыманне дарожнай вулічнай сеткі, 35 млн руб. — на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, 52 млн руб. — на вулічнае асвятленне. Ужо сёння 10 млн рублёў пайшло на рамонт часткі дарогі ў в.Полымя.

Плануецца ўвесці ў севазварот больш за 20 га зямлі. Будуць чысціцца калодзежы, добраўпарад­коўвацца помнікі і воінскія пахаванні. Дарэчы, 20 млн рублёў выдзелены на рамонт брацкага пахавання ў в. Латыгаль.

Ала ЯКАЎЛЕВА.