Андрей Вильчинский — молодёжный лидер Сенненщины

19-03-2014 022Рэгіянальны этап абласнога конкурсу сярод лідараў пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» «Лідар — новае пакаленне» прайшоў на днях у раённым Доме культуры. Планавалася, што за пуцёўку  ў фінал пазмагаюцца прадстаўнікі з чатырох раёнаў — Аршанскага, Талачынскага, Дубровенскага і Сенненскага.

На жаль, па аб’ектыўных прычынах першыя два канкурсанты выбылі з гульні і шансы на перамогу для астатніх узраслі. Ну а ў нашага земляка яны павялічыліся ўдвая, бо, як кажуць, дома і сцены дапамагаюць. Тым не менш гледачы актыўна натхнялі на добрае выступленне шчырымі апладысментамі і нашага саперніка з Дубровеншчыны.

19-03-2014 016       Сваю падтрымку ўдзельнікам конкурсу выказвалі  прадстаўнікі мясцовай улады: намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, начальнікі  ад­дзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Аніськовіч і Сяргей Мяцеліца,  першы сакратар Сенненскага райкама ГА «БРСМ» Марына Наваковіч. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік загадчыка аддзела аргані­зацыйнай і праграмнай дзейнасці абласнога камі­тэта ГА «БРСМ» Дзмітрый Турок і першы сакратар Дубровенскага райкама ГА «БРСМ» Таццяна Лойка.

1         Юлія Зайцава прыехала з аграгарадка Зарубы Дубровенскага раёна. Дзяўчына ўзначальвае вучнёўскую пярвічку мясцовага дзіцячага сада-сярэдняй школы. За Сенненшчыну выступіў Андрэй Віль­чынскі, вучань першай гарадской школы. Абоім дапамагалі групы падтрымкі. На працягу пяці этапаў маладыя людзі прадстаўлялі свае візіткі, сценгазеты, відэапрэзентацыі, знаёмілі з маладзёжнымі праектамі, што рэалізуюцца пярвічнымі суполкамі, спаборнічалі ў дэбатах. Выступленне кожнага канкурсанта мела свае адметнасці. Дзяўчаты з Дубровеншчыны ўпрыгожылі нумары харэаграфічнымі і вакальнымі інсцэніроўкамі. Сенненцы здзі­вілі журы нестандартным падыходам і тонкім гумарам. У выніку з невялікім адрывам перамогу святкаваў наш Андрэй Віль­чынскі. Цяпер хлопцу належыць гэтак жа годна заявіць аб сваіх лідарскіх якасцях на абласным конкурсе.

Усе ўдзельнікі рэгіянальнага этапу атрымалі дыпломы і падарункі.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

 

 

 

Ала ЯКАЎЛЕВА.