У дзень выбараў у Сянне зменіцца рух гарадскога грамадскага транспарту.

vybory_1На сваім звычайным маршруце аўтобус пачне працаваць па графіку працоўнага дня. Але час работы яго падоўжыцца да 20 гадзін.

Таму выбаршчыкі змогуць своечасова даехаць да выбарчых участкаў, каб аддаць свой голас за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

 

З 17 да 24 сакавіка асабісты састаў Сенненскага аддзела ўнутраных спраў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы

Для органаў унутраных спраў няма больш важнай пры правядзенні выбарчай кампаніі задачы, як забеспячэнне аховы грамадскага парадку і грамадскай бяспекі.

Як гэта дасягаецца на тэрыторыі раёна, нашаму карэспандэнту расказаў начальнік Сенненскага РАУС, палкоўнік міліцыі Міхаіл Архіпаў.

—  Перш-наперш мы правялі абследаванне ўчасткаў для галасавання, праверылі, наколькі іх тэхнічная ўмацаванасць і ўмовы для захоўвання дакументацыі адпавядаюць патрабаванням. Падраздзяленнямі Дэпартамента аховы МУС прыняты меры па забеспячэнні ўчасткаў на перыяд правядзення выбараў, у тым ліку за ўласны кошт, сістэмамі трывожнай сігналізацыі. Наладжаны цесныя ўзаемадзеянні з выбарчымі камісіямі, кіраўніцтвам мясцовых органаў улады.

Працуем і з насельніцтвам. Просім людзей быць больш пільнымі ў месцах масавага знаходжання, асабліва на выбарчых участках. Варта звяртаць увагу на чамаданы, сумкі, скрынкі, партфелі, скруткі. Асабліва калі ў прадметаў нешта не адпавядае  іх прызначэнню. Неадкладна пры найменшым падазрэнні тэлефануйце ў міліцыю па тэл. 102, адзіным для ўсіх АТС і аператараў мабільнай сувязі нумары.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *