Першымі на Сенненшчыне галасавалі пенсіянеры

19-03-2014 004Як паведаміў Мікалай Лазавік, сакратар Цэнтрвыбаркама, у першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах мясцовых Саветаў прагаласавалі 3,82 % грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў. На Сінягорскім выбарчым участку да ўрнаў прыйшлі 12 чалавек з 460: 6 пенсіянераў і столькі ж работнікаў мясцовай сельгасарганізацыі — ААТ «Сінягорскае».

Выбарчая камісія размешчана ў сельскім клубе-бібліятэцы. Ён традыцыйна з’яўляецца месцам для галасавання . Але ўчастак падрыхтаваны намнога лепш чым звычайна. Устаноўлена нават празрыстая скрыня для галасавання. Большасць падрыхтоўчых работ выканана рукамі членаў камісіі.

Першай на ўчастак выканаць свой грамадзянскі абавязак прыйшла Ніна Нікіфараўна Рукаль, пенсіянерка з вёскі Цыганкі. Апошнім прагаласаваў таксама пенсіянер Мікалай Макаравіч Заяц, былы інжынер сельгасарганізацыі, а цяпер, пенсіянер.

— Чаму людзі ідуць датэрмінова галасаваць, мы не пытаемся, — расказала Людміла Якаўлева, старшыня ўчастковай камісіі. Выбаршчыкі маюць на тое права і карыстаюцца ім.

На здымку: ля выбарчай урны М.М. Заяц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *