Сенненских школьников ждут оздоровительные лагеря

ГСЗ 22 сакавіка стартуюць доўгачаканыя вясеннія канікулы ў школьнікаў. Пасля працяглай трэцяй вучэбнай чвэрці юныя сенненцы змогуць не толькі адпачыць, але і правесці вольны час пазнавальна і з карысцю.

На базе 9 сярэдніх школ раёна будуць працаваць лагеры з дзённым знаходжаннем, дзе сваё здароўе паправяць 270 хлопчыкаў і дзяўчынак.  Працягнуць сваю работу школьныя гурткі, спартыўныя секцыі і аб’яд­нанні па інтарэсах.

Чакаюць дзятву і ў Сенненскім цэнтры дзяцей і моладзі, дзе з сённяшняга дня дзейнічае тэматычная змена «Вясёлкавая палітра». У першую чаргу яна разлічана на гурткоўцаў. Але ва ўстанове гатовы прыняць іншых хлопчыкаў і дзяўчынак. Як расказала начальнік змены Галіна Жаркова, чакаецца шмат цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных сёлетняй зімовай Алімпіядзе і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.   Таксама будуць працаваць 6 аб’яднанняў па інтарэсах. Таму кожны наведвальнік змены зной­дзе для сябе занятак па душы.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.