І словам, і справай за экалогію. У рамках ХII Рэспубліканскага экалагічнага форуму Сенненская інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб’яўляе раённы этап экалагічнага конкурсу

belКонкурс праводзіцца па намінацыях:

— на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку;

— максімальнае здабыванне другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адходаў;

— на лепшую кампазіцыю па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый;

— на лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне месцаў масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон водных аб’ектаў;

— на лепшую фотаработу «Гэта твая зямля».

Удзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Пераможцы прымуць удзел у  абласным этапе дванаццатага Рэспубліканскага экалагічнага форуму.

Работы дасылаюцца да 1 ліпеня 2014 года ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на адрас: вул.Машэрава , 2. Тэл.: 4-23-18, 645-80-34 (МТС).

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *