Лясніцтвы Сенненшчыны рыхтуюцца да збору бярозавіка

ГСЯк паведаміла Таццяна Шугальская, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ «Багушэўскі лясгас», сёлета плануецца нарыхтаваць 100 т бярозавага соку. Пастаўляць яго для перапрацоўкі  будуць  на Віцебскі і Барысаўскі пладова-агароднінныя заводы.

Набыць бярозавы сок можа і насельніцтва. Для гэтага трэба звяртацца ў лясніцтвы па месцы жыхарства.