Криминальная сводка от Сенненского РОВД

ГСГандляваў рыбай, прытаргоўваў гарэлкай   

  Гэта выявілі супрацоўнікі РАУС у час правядзення аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў па спыненні незаконнай рэалізацыі  спіртаўтрымліваючай вадкасці.     Грамадзянін Расійскай Федэрацыі, 1981 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальні­к, займаючыся продажам прадуктаў харчавання на аўтастаянцы каля магазіна «Родны кут», рэалізоўваў і спіртныя напіткі. У яго канфіскавана 16 бутэлек ёмістасцю 0,5 літра кожная.

У адносінах да замежнага грамадзяніна складзена  5 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне ч. 4 арт. 12.27 КаАП (незаконны ўвоз, перавозка, захаванне алкагольных напіткаў і тытунёвых вырабаў, вытворчасць, перапрацоўка і захаванне этылавага спірту і тытунёвай сыравіны і продаж  алкагольных напіткаў уласнай вытворчасці).

Змешчаны пад варту 

    Амаль месяц таму на падставе ч.2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса была ўзбуджана справа па факце крадзяжу маёмасці з дачнага дома, які знаходзіцца ў вёсцы Парэчча.

 Як устаноўлена ў час аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, што праводзіліся супрацоўнікамі аддзялення крымінальнага вышуку РАУС, крадзеж здзейсніў раней судзімы жыхар вёскі Забор’е. Ён жа выкраў асабістую маёмасць з дачнага дома ў вёсцы Хамінічы, куды трапіў, выставіўшы аконныя рамы. Украдзенае вернута часткова.

Улічваючы ўсе гэтыя абставіны, зладзей змешчаны пад варту.

Отделом внутренних дел Сенненского райисполкома разыскивается преступник 

 совершивший преступление предусмотренное  ст.106, ч.1 УК Республики Беларусь. Бакунов Руслан Михайлович, 8 января 1975 года рождения, урож. д. Тесы Сенненского района, прож. в г.п. Богушевск, ул. Червова, д.6 28 ноября 2013 года после совершения преступления скрылся и его местонахождение неизвестно.

Приметы разыскиваемого: на вид 35-40 лет, худощавого телосложения, рост 175-180 см, лицо овальное, волосы прямые, тёмно-русого цвета, короткие, глаза карие, брови дугообразные, рот средний, губы средние, уши средние прилегающие.

Граждан, располагающих какой-либо информацией о местонахождении скрывшегося преступника, просим позвонить по тел.:  02, 4-17-55, 4-13-62.

Анонимность гарантируется.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *