На выбарчых участках наладжана дзяжурства членаў выбарчых камісій

gerbflag110 — 14 і 17 сакавіка ў Багушэўску і Сянне яны працуюць  з 17.00 да 19.00.  У сельскіх  населеных пунктах члены выбарчых камісій нясуць дзяжурствы ў буднія дні з 16.00 да 18.00. У суботу, 15  сакавіка, дзяжурныя члены камісіі на ўсіх участках  будуць знаходзіцца  з  12.00 да 14.00.

Такі графік работы выбарчых камісій дазволіць напярэдадні выбараў усім жадаючым пазнаёміцца са спісамі выбаршчыкаў, інфармацыйнымі матэрыяламі  аб кандыдатах у дэпутаты мясцовых Саветаў.

Датэрміновае галасаванне пачнецца з 18 сакавіка. Каб датэрмінова зрабіць свой выбар, афіцыйных тлумачэнняў не патрабуецца. Выбарчыя камісіі ў гэты перыяд  будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.