Сенненские инвалиды получили подарок к 8 Марта от жителей Сенно

#18 Сакавіка адзначылі ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў Сенненскага ТЦСАН.

Павіншаваць наведвальнікаў і супрацоўнікаў установы завіталі шматлікія госці. У іх ліку родныя інвалідаў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў Чырвонага Крыжа (міні-праект «Родник»), Беларускага саюза жанчын і проста неабыякавыя жыхары горада, якія сталі для аддзялення сябрамі.  мясцовую уладу прадстаўлялі намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Аляксандр Паўлоўскі. На свяце прысутнічала таксама дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тамара Смірнова.

Утульны пакой аддзялення змясціў усіх жадаючых. Вока радавала выстава вырабаў дэкаратыўна-мастацкай творчасці, зробленых рукамі гараджанак-валанцёрак Галіны Жураўлёвай, Ірыны Даргейка і Веры Камароўскай.

Не абышлося ў гэты дзень і без падарункаў, у тым ліку ад райвыканкама.

Шчыра ўдзячны супрацоўнікі аддзялення і 13 сем’ям, чые дзеці наведваюць яслі-сад №2 г.Сянно. У складчыну яны набылі і падарылі прыгожы дыван (на здымку). Падарунак заняў сваё месца ў трэнажорнай зале. Цяпер людзі з абмежаванымі магчымасцямі змогуць займацца на ім лячэбнай гімнастыкай.

Гаспадары таксама падрыхтавалі для гасцей сюрпрызы. Кожны атрымаў на памяць сувеніры, зробленыя рукамі інвалідаў.

Святочны настрой усім падняў невялікі канцэрт. Для ўдзельнікаў ім­прэзы спявалі Юлія Крыўчанка, Вольга Красноўская, Аляксандр Мінёнак. Пастараліся і наведвальнікі аддзялення. Наталля Мядзвецкая і Уладзімір Лазарчык выканалі танец, Дар’я Мезаўцова прачытала верш пра маму. Гумарам былі аздоблены прыпеўкі, што выканаў дуэт у скла­дзе Ільі Сянатарава і кіраўніка гурткоў Вольгі Нікалаевай.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

 

 

               

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *