Масленіца па-багушэўску

OLYMPUS DIGITAL CAMERAНа Сенненшчыне штогод святкуюць Масленіцу. Не забыліся на старажытнае свята, якое сімвалізуе сустрэчу Вясны з Зімой, сёлета.

У Багушэўску аргані­затарам Масленіцы выступіў мясцовы Дом культуры. Культработнікі правялі свята ў адпаведнасці з народнымі канонамі. Быў устаноўлены масленічны слуп з прызамі на самым версе. Праверыць сваю сілу можна было ў перацягванні каната, спрыт — у хадзьбе на хадулях.  Завершылася Масленіца спальваннем чучала Зімы і карагодамі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAМасленічныя дзеянні праходзілі ў цэнтры пасёлка. А пачаліся яны з абрадавых песень у выкананні фальклорнага калектыву Дома культуры «Макавея», з гукання Вясны. На дапамогу багушэўскім культработнікам у правядзенні Масленіцы прыйшлі самадзейныя артысты з Рыбненскага клуба, кіраўніцтва сельвыканкама. Вячаслаў Багданаў не толькі прысутнічаў на адкрыцці народнага свята. Ён дапамог прывезці неабходную гукаўзмацняльную апаратуру, падключыць яе.

Кожны масленічны конкурс заахвочваўся. Прызы, якія ўручалі пераможцам, былі набыты за сродкі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA    — Былі ў Масленіцы і іншыя фундатары. У прыватнасці, прадпрыемства грамадскага харчавання райспажыўтаварыства забяспечыла нас неабходнай колькасцю бліноў, якія выкарыстоўваліся ў гульнях, абрадавых дзеяннях, — расказала Алена Мартынава, дырэктар Багушэўскага ДК.

Зрэшты, райспажыўтаварыства выступіла не толькі ў якасці спонсара. Для багушэўцаў і гасцей гарпасёлка быў арганізаваны выязны гандаль, дзе прапаноўвалі і бліны, і да бліноў. КУПБА «Прэстыж» гандляваў сваёй прадукцыяй.

Масленіца — першае вясновае свята. Але за ім наступае пара напружанай працы: духоўнай і фізічнай.

Масленіца па-багушэўску: 3 комментария

  • Понедельник, 17 март, 2014 в 14:16
    Permalink

    О хоть как то так)))) не то что в Сенно в фае РДК )))))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 18 март, 2014 в 10:21
    Permalink

    Печалька 🙁

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Среда, 19 март, 2014 в 12:17
    Permalink

    ну Вы же понимаете власть ушла…..так теперь все праздники будут проходить в фае РДК…..точно печалька!!!!интересно 9 мая тоже в фае???????

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *