З 8 сакавіка пачынаецца паляванне на дзікіх птушак.

belУ адпаведнасці з Правіламі паляўнічай гаспадаркі ва ўгоддзях, арэндаваных раённай арганізацыйнай структурай Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, з 8 сакавіка пачынаецца паляванне на дзікіх птушак.

Да 11 мая здабываць у светлы час сутак ружэйным спосабам з засады з падманьваннем, выкарыстоўваючы гладкаствольную паляўнічую зброю, патроны, начыненыя шротам, можна гуся белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, казарку канадскую. Для пошуку здабытай дзічыны дазваляецца выкарыстоўваць сабак такіх парод як такса, выжла, тэр’ер, спаніель, рэтрывер, водная сабака.

З 5 красавіка па 11 мая будзе весціся паляванне на крыжанку (качара), па 12 мая — на самца вальдшнэпа. Умовы палявання практычна аднолькавыя: светлы час сутак, гладкаствольная паляўнічая стрэльба, патроны са шротам, з засады. Крыжанку дазваляецца падманьваць з дапамогай падсадных качак і чучалаў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць непасрэдна ў раённай структуры БТПР.

Ігар ШЛЫК,

паляўніцтвазнавец

Сенненскай раённай арганізацыйнай структуры РДГА «БТПР».