Для Таццяны і Арцёма Мандрыкаў з нядаўняга часу Дзень міліцыі стаў сямейным святам. Іх сям’я адзіная ў Сенненскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, дзе муж і жонка разам нясуць службу

IMG_5611 Хутка будзе два гады, як Мандрыкі ўступілі ў рады людзей, якія стаяць на варце правапарадку. У міліцыю яны прыйшлі паасобку. Арцёму з дзяцінства падабалася міліцэйская і ваенная формы, аднак тады не задумваўся аб працы ў органах. І толькі пасля службы ў арміі вырашыў звязаць сваё жыццё з ахоўнай службай.  А вось Таццяне пуцёўку ў прафесію дала… раённая газета «Голас Сенненшчыны», на старонках якой яна аднойчы прачытала аб’яўленне аб наборы кадраў у аддзяленне Дэпартамента аховы. Тады дзяўчына была занята зусім у іншай сферы — працавала сакратаром у ААТ «Бяленева». Аднак жаданне штосьці змяніць у сваім жыцці, паспрабаваць сябе у не жаночай справе, было мацнейшым. Ды і родныя, калі даведаліся пра намеры Таццяны, не адгаворвалі, а наадварот, падтрымалі яе.

Сёння Арцём — міліцыянер групы затрымання, Таццяна — міліцыянер узвода міліцыі.

Маладыя людзі родам з Сенненскага раёна: ён — з Цыпак, яна — з Янова, дзе зараз і жыве сям’я. «Мужныя вы мае, спакойнай службы», — з такімі словамі кожны раз маці Таццяны выпраўляе іх на дзяжурства. І не памыляецца, калі кажа «мужныя». Не кожны  вытрымае «службу дні і ночы», ды і дабірацца да яе даводзіцца некалькі дзясяткаў кіламетраў. Арцём ахоўвае аб’екты ў гарадскім пасёлку Багушэўск, Таццяна — на варце ў райцэнтры. Акрамя таго, дзяўчына паспявае сумяшчаць працу і вучобу ў ВДУ імя П.М.Машэрава. Яна завочна вучыцца на факультэце «Сацыяльная педагогіка. Псіхалогія».

І калі вясковы быт камусьці падаецца сумным, то толькі не Мандрыкам. Ім падабаецца ў Янове. «У вёсцы ўдыхаеш духмянае паветра і адчуваеш, што жывеш. Пра горад такога не скажаш», — Таццяна вобразна прыводзіць плюсы вясковага ладу жыцця. А што дабірацца да працы доўга, Мандрыкаў не пужае. Дапамагае асабісты легкавы транспарт.

Пра маладых спецыялістаў кіраўніцтву раённага аддзялення Дэпартамента аховы ёсць што сказаць. Як адзначыў камандзір узвода Уладзімір Цецюноў, за адносна непрацяглы перыяд працы Таццяна і Арцём змаглі зарэкамендаваць сябе адказнымі супрацоўнікамі, якія прафесійна выконваюць свае абавязкі.

«Нам прыемна ўсведамляць, што мы ў ліку тых, хто ахоўвае спакой людзей, — дзеляцца Мандрыкі. — Бу­дзем працаваць згодна з дадзенай калісьці прысягай».

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 

Для Таццяны і Арцёма Мандрыкаў з нядаўняга часу Дзень міліцыі стаў сямейным святам. Іх сям’я адзіная ў Сенненскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, дзе муж і жонка разам нясуць службу: 2 комментария

  • Среда, 5 март, 2014 в 12:45
    Permalink

    А как же Ананенко с Оксаной?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Среда, 5 март, 2014 в 17:01
      Permalink

      Почему-то оказались обделены вниманием…

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *