Житель д.Турово Сенненского района лишится автомобиля за пьянку за рулём

  ГСУ мінулым годзе супрацоўнікамі АДАІ Сенненскага РАУС затрыманы 153 вадзі­целя, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. З пачатку 2014 года — 4.

Летась па віне кіроўцаў «пад градусам» здзейснены тры дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх два чалавекі загінулі.

Як патлумачыў Віктар Наваковіч, начальнік АДАІ Сенненскага РАУС, з уступленнем у сілу Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы РБ па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення» нецвярозаму вадзіцелю, затрыманаму першы раз, пагражае адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 50 да 100 базавых велічынь (6500000-13000000 рублёў). Яго таксама пазбавяць правоў кіравання тэрмі­нам на тры гады. Асоба, якая не мае вадзіцельскага пасведчання, будзе пазбаўлена права яго атрымаць у бліжэйшыя тры гады. Пры паўторным затрыманні на працягу каляндарнага года ў адносінах кіроўцы будзе ўзбуджана крымінальная справа. Аўтамабіль канфіскуюць не залежна ад таго каму ён належыць: вадзіцелю, яго ро­дзічу ці знаёмаму, або арганізацыі, дзе ён працуе па найму.

Ужо сёлета ў адносінах жыхара вёскі Турава ўзбу­джана крымінальная справа. Першы раз у стане алкагольнага ап’янення без вадзіцельскіх правоў яго затрымалі ў канцы кастрычніка мінулага года. Праз колькі часу мужчыну ў нецвярозым стане затрымалі зноў. Аўтамабіль ВАЗ-2105 канфіскаваны і дастаўлены на штрафную стаянку ў ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс». Хутка над парушальнікам адбудзецца суд.

Ала ЯКАЎЛЕВА.