Рашэннем Сенненскага раённага выканаўчага камітэта ад 30 снежня 2013 года №1074 зацверджаны бягучы графік капітальнага рамонту і цеплавой мадэрнізацыі жылых дамоў на 2014 год.

ГСУ пералік увайшло 12 аб’ектаў. У прыватнасці, капітальны рамонт з мадэрнізацыяй даху будзе праведзены ў жылых дамах №21 па вуліцы Кастрычніцкая, №3 па вуліцы Назаранка ў Сянне і №7 па вулі­цы Цурана ў н.п.Машканы. Капрамонт таксама чакаецца ў жылых дамах №6 па вуліцы Заводская ў Сянне і №7 у н.п.Цыпкі Багушэўскага сельсавета.

Акрамя таго, у райцэнтры будзе выкананы шэраг работ па: умацаванні столевай пліты блок-пакоя кватэры №25 жылога дома №11 па вуліцы Каваленка; капітальным рамонце пакрыцця кватэры №27 жылога дома №4 па вуліцы Чырвоны Кастрычнік і кватэры №16 жылога дома №13 па вуліцы Каваленка; капітальным рамонце кватэры №17 жылога дома №13 па вуліцы Каваленка; замене балконнай пліты кватэры №26 жылога дома №140 па вуліцы Кастрычніцкая; капітальным рамонце столевай пліты кватэры №16 жылога дома №5 і блок-пакоя кватэры №7 жылога дома №11 па вуліцы Каваленка.