Літоўскі «анклаў» на Сенненскай зямлі

месца адпачынкуІвоні — вёска ў Студзёнкаўскім сельсавеце, у якой жыве 10 чалавек, пераважна пенсійнага ўзросту. Гандлёвае абслугоўванне здзяйсняецца пры дапамозе аўталаўкі. З вытворчых аб’ектаў — малочнатаварная ферма, дзе ўтрымліваецца дойны статак,  маладняк буйной рагатай жывёлы.

        З гісторыі

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1665 годзе як сяло Івоніна ў складзе маёнтка Нямойта

Пазней у «Сведках аб зямельных угоддзях былых памешчыцкіх, казённых, царкоўных, манастырскіх і іншых зямель непрацоўных гаспадарак г.Сянно не раней 1918 года» (паводле выдання занальнага дзяржаўнага архіва г.Оршы “Прыватныя і канфесійныя ўладанні на тэрыторыі Аршанскага і Сенненскага паветаў у пачатку ХХ стагоддзя. Матэрыялы і дакументы”, 2013 г.) узгадваюцца тры ўладальнікі маёнтка Івоні Пустынкаўскай воласці Сенненскага павета: Іван Блажэвіч, Вітольд Кунцэвіч і Уладзіслаў Расткоўскі.

Па словах старажылаў, ад былых панскіх уладанняў засталася толькі ліпа. Але, расказваюць, што яшчэ не так даўно пры правядзенні ворыва сяляне зна дарчых пабудоў маёнтка.

У 80-х гадах 19 стагоддзя тут пасяліліся літоўцы. Мясцовы паме­ ляне па сваей беднасці набыць надзелы не маглі. Купілі зямлю і паставілі на ёй хутары больш багатыя «іншаземцы» з Ковенскай губерні. Акрамя таго, у Івонях пражывалі беларусы, палякі, латышы, украінцы, рускія (стараверы).

Нашчадак перасяленцаў

IMG_3589Адным з тых літоўскіх пасяленцаў быў продак Юліяна Шадуйкіса,  старэйшыны вёскі Івоні. Тры родныя браты (у тым ліку дзед нашага субяседніка — Юрка) заснавалі хутар-трохдворку. Месцічы празвалі яго «Шадуйкін хутар». Там амаль 80 гадоў назад і нарадзіўся Юліян Антонавіч. Па суседстве знаходзіліся хутары Жэмісаў, Шляпецічаў і іншых літоўцаў. Быў нават і свой «Петраград»: такую мянушку хутару вяскоўцы далі з-за яго гаспадара, які прыехаў у Івоні з Петраграда.

— Багатай наша сям’я не была, але хлеба хапала, — успамінае Юліян Антонавіч. — Любілі выставіць на паказ сваю заможнасць. Спецыяльна для парадных выездаў трымалі жарабцоў, на якіх сям’я выязджала на кірмашы, кас цёльныя імшы ў Сянно (Аўт.: дзед Юліяна Антонавіча, каваль па родзе заняткаў, спяваў у касцёльным хоры). Коні гэтыя ў полі не працавалі, а ўтрымліваліся на стайні і называліся, адпаведна, стаеннікамі.

У 30-ыя гады 20 стагоддзя маёмаснае станові­шча сям’і пагоршылася. Бацьку нашага субяседніка рэпрэсіравалі і саслалі на лесапавал у Архангельскую вобласць, дзе ён загі­нуў у 1938 годзе. Пасля Вялікай Айчыннай вайны быў пасмяротна рэабілітаваны.

У 1940-м хутаран перасялілі ў вёску. Па ўспамінах Юліяна Антонавіча,        у Івонях тады налічвалася 44 хаты.

У час вайны хутары былі спалены.

У Вялікую Айчынную ў вёсцы змяшчалася паліцэйская ўправа. Дарэчы, некаторыя з месцічаў (па сваёй волі ці пад прымусам) пайшлі ў паліцаі. У 1943 годзе партызаны напалі на ўправу і забілі яе каменданта.

Непрацяглы час у суседнім Кляпчэве існавала нямецкая школа. Юліян Шадуйкіс некалькі месяцаў хадзіў сюды ў першы клас.

IMG_3621 Ад “Сталінца” да “Студзёнкі”

Яшчэ да вайны ў Івонях арганізавалі калгас «Сталінец». Пазней яго перайначылі ў «Ардэнаносны» ў гонар важнай падзеі: звеннявой па льнаводстве Аксінні Пецкалёвай за выдатныя поспехі ў вырошчванні льну ўручылі ордэн Леніна. З гэтай падзеі ў вёсцы доўга ладзілі «лынды» (так вяскоўцы называлі застоллі).

IMG_3633       Пасля вызвалення калгас аднавіўся. На той час у гаспадарцы было ўсяго 4 каровы, на якіх аралі зямлю, і некалькі авечак. Старшынёй абралі жанчыну — Вольгу Пецкалёву, бо ўсе мужчыны былі на вайне. Пасля ўзбуйненняў калгас увайшоў у склад гаспадаркі, з цэнтрам у Студзёнцы і меў назвы «Перамога», імя Кірава, СВК «Студзёнка»,  ААТ «Студзёнка».

 «Першы след… Ён дагэтуль за сенненскай вёскай відзён»

IMG_3596У Івонях любіў адпачываць, вядомы беларускі паэт Анатоль Вялюгін. Дагэтуль тут жыве яго сваячніца, жонка дваюраднага брата Ягора — Марыя Максімаўна Вялюгіна.

 

 

 

IMG_3626Па словах бабулі Марыі, літаратар нарадзіўся менавіта ў Івонях. Гэта ўжо пазней сям’я пераехала ў Машканы.Цяпер на месцы бацькоўскай хаты Вялюгіных стаіць студня. У вайну дом згарэў.

Не раз Вялюгін прыязджаў у Івоні з сябрамі-пісьменнікамі. У прыватнасці, наша субяседніца прыгадвае імя Максіма Танка. Ды і сама жанчына не раз гасцявала ў знакамітага родзіча ў Мінску.

Калі Ягор і Марыя Вялюгіны пабудавалі сваё жыллё, паэт падарыў сужэнцам на наваселле крэсла-ложак і трумо. Мэбля і сёння стаіць у хаце. З цягам часу толькі абіўка крэсла знасілася і была заменена.

IMG_3600       Нашу ўвагу ў доме Марыі Максі­маўны прыцягнуў і незвычайны стол — масіўны, чорны, з шуфлядамі. Як аказалася, гэта ручная работа мясцовага майстра Фядоса Дзегцярова.

Кляпчэва, Шынкава, Івоні… «Мацерыкамі свайго маленства» называў гэтыя мясціны Анатоль Вялюгін. Ён марыў зняць пра іх кіно. Паспеў зрабіць гэта паэт, ці не, бабуля Марыя не ведае.

Вольга БАНДАРЭВІЧ, Ала ЯКАЎЛЕВА.