Жителям деревни Коковчино Сенненского района вручили повестки… на праздник

23Мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны прайшло ў Какоўчынскім доме культуры.

Моцная палова жыхароў в.Какоўчына была запрошана на сустрэчу вельмі арыгінальным спосабам: мужчыны атрымалі «павесткі», у якіх ім прапаноўвалася прыбыць у азначаны час у мясцовую ўстанову культуры. Ідэя запрашэнняў-павестак належыла дырэктару Дома культуры, афіцэру запаса Аляксандру Грабеннікаву.

Вучні пачатковых класаў Какоўчынскай школы — удзельнікі гурткоў Дома культуры — выступілі перад гасцямі з віншаваннем «Наш тата лепшы за ўсіх».

У час святочнай сустрэчы ўспомнілі мясцовых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, аднавяскоўцаў, удастоеных высокіх узнагарод за працоўную доблесць, ваеннаслужачых, якія выконвалі пачэсны абавязак у мірны час. Павіншавалі мужчын-юбіляраў, якія нарадзіліся ў лютым: Віктара Румо — з 65-годдзем, Аляксандра Цемрука — з 60-годдзем, Аляксандра Галкоўскага — з 50-годдзем.

У канцэртнай праграме прынялі ўдзел дзіцячая вакальная група Дома культуры «Колокольчик», вучаніцы школы Кацярына Пупіна, Юля Дуранкова, Вера Халдзеева, вакальны дуэт Літусаўскага сельскага клуба ў складзе Валянціны Барышавай і Святланы Халіманенка.

У гэты ж дзень прайшлі спаборніцтвы па більярдзе і дартсе, пераможцамі якіх сталі Аляксей Нікіцін і Іван Мяркулаў.

Пасля варылі салдацкую кашу на вогнішчы і частавалі ёй усіх жадаючых, танцавалі і пелі пад баян Аляксандра Грабеннікава.

«Мы вельмі ўдзячны за дапамогу ў правядзенні гэтага мерапрыемства дырэктару ААТ «Бяленева» Ула­дзіміру Шухто і акампаніятару Тамары Пупінай», — адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам «ГС» дырэктар Дома культуры.

 Таццяна Буракова.   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *