Валейбол па-машэраўску

ballУ спартыўнай зале Машканскай дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшоў раённы турнір па валейболе памяці Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Сенненшчыны Пятра Міронавіча Машэрава.

Адкрыў спаборніцтва намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі. Прывітальныя словы ў адрас спартсменаў выказаў і дырэктар навучальнай установы Аляксандр Бяляцкі.

Штогод у турніры прымаюць удзел не толькі раённыя аматары валейболу. Пазмагацца з сенненцамі прыязджаюць  студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

Гульні праходзілі па кругавой сістэме. Выявіць мацнейшую з чатырох каманд было складана. Барацьба над сеткай была ўпартай. У выніку перамаглі  валейбалісты з Сянна. Другое месца заваявала каманда з аграгарадка Белая Ліпа, трэцяе — студэнты ВДУ імя П.М.Машэрава. Гаспадары турніру занялі апошняе месца.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *