У лік лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» ўвайшлі двое прадстаўнікоў ад Сенненскага раёна.

МихеевУ намінацыі «Жыллёва-камунальная гаспадарка» лепшым прызнаны Віктар Леанідавіч Міхееў, электрагазазваршчык цэха кацельных і цеплавых сетак Сенненскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

 

 

 

АгеевУ намінацыі «Аграпрамысловы комплекс» адзначаны Пётр Васільевіч Агееў, трактарыст-машыніст аддзела механізаваных работ адкрытага акцыянернага таварыства «Сенненскі райаграсэрвіс».