На Сенненщине выберут «Супер-мужчину»

clan01Традыцыйны раённы конкурс  прой­дзе ў Сенненскім РДК 21 лютага. Пачатак у 16.00.

Ужо падалі заяўкі і актыўна рыхтуюцца да конкурсу 6 удзельнікаў: Арцём Бабіч, дарожны майстар ДРБУ-146, Віктар Мяцеліца, вадзіцель РУП ЖКГ, Юрый Галкін, таваразнаўца Сенненскага райспажыўтаварыства, Яўген Хацько, участковы інспектар Сенненскага РАУС, Артур Матусевіч, выхавацель Сенненскай школы-інтэрната, Сяргей Сяргееў, настаўнік гісторыі Какоўчынскай ДССШ. Яны і арганізатары конкурсу вельмі спадзяюцца на падтрымку жыхароў і гасцей Сянна і раёна. Білеты прадаюцца ў касе РДК. На святочным мерапрыемстве акрамя яркіх конкурсаў, якія дапамогуць вызначыць супермужчыну, вас чакае канцэртная праграма з удзелам лепшых выканаўцаў і творчых калектываў Дома культуры.