Богушевские школьники посвятили земляку, лётчику-испытателю Александру Марфицкому, погибшему в 2009 году в польском Радоме, научную работу

ГСУдзельнікі аб’яднання па інтарэсах гісторыка-краязнаўчага музея Багушэўскай школы №2 напісалі навукова-даследчую працу «Вялікае неба адно на дваіх», прысвечаную лётчыку-выпрабавальніку Аляксандру Марфіцкаму, які ў 2009 годзе, ратуючы людзей, загінуў на авіяшоу ў польскім горадзе Радом.

Як паведаміла Наталля Бярэзіна, кіраўнік музея, праца школьнікаў выйшла ў фінал рэспубліканскага конкурсу дзіцячых вучэбна-даследчых праектаў «Я родным краем ганаруся» ў намінацыі «Знакамітыя землякі». Пераможцы вызначаліся ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Вучаніцы Багушэўскай СШ №2 Наталля Яўсейчык і Анна Зелянькова дастойна абаранілі працу і атрымалі дыплом 3 ступені.

Ва ўстанове адукацыі ганарацца подзвігам земляка. Піянерскі атрад 6 класа носіць імя А.Марфіцкага. У школьным музеі працуе  выстава «Палёт у бессмяротнасць», дзе можна ўбачыць асабістыя рэчы героя.

                                               Ала ЯКАЎЛЕВА.