Жительнице Сенно насчитали «липовый» долг

ГСУ нашай паўсядзённасці амаль кожнаму прыходзіцца сустракацца з рознымі недарэчнасцямі, якія перашкаджаюць спакойна жыць. І гэтыя складанасці не ўзнікаюць немаведама адкуль. Мы самі іх ствараем: часам грамадзяне адмаўляюцца жыць па ўстаноўленых дзяржавай правілах і законах, а часам работнікі дзяржаўных (і недзяржаўных) арганізацый нядобрасумленна выконваюць свае абавязкі ў адносінах да грамадзян.

Так здарылася і з жыхаркай Сянно Людмілай Гарляковай, якая нядаўна паскардзілася ў рэдакцыю газеты на халатныя адносіны да сваіх абавязкаў работнікаў раённага вузла электрасувязі.

У студзеньскім разліковым квітку Белтэлекама, які прынеслі на адрас яе састарэлай маці, што жыве ў вёсцы, у графе «доўг» стаяла сума ў 17 тысяч рублёў, хаця Людміла Аркадзьеўна, па яе словах, аплачвае паслугі тэлефоннай сувязі кожны месяц 10 чысла.

Унізе квітка быў нумар тэлефона, па якім жанчына і пазваніла, каб высветліць, адкуль узяўся доўг. На другім канцы проваду адказалі, што ніякага доўгу Белтэлекам не выстаўляў, і параілі звярнуцца ў мясцовы вузел электрасувязі.

Некалькі разоў ад­праўлялі Людмілу Аркадзьеўну з аднаго тэлефона на іншы ў Сенненскім РВЭС, пакуль нарэшце не далі адказ, што ніякай запазычанасці на самой справе няма.

Тут Гарлякова вырашыла паглядзець, што ж напісана ў квітку разлікаў за яе ўласны кватэрны тэлефон, мо таксама аднекуль «вылез» доўг? Аказалася, што і на самой справе там значыўся доўг у 24 тысячы. Жанчына адразу ж патэлефанавала на вузел электрасувязі. Зноў пайшло разбірацельства, у выніку якога абаненту таксама адказалі, што зробяць пераразлік у наступным месяцы, і папрасілі прабачэння.

Потым аўтар званка ў рэдакцыю даведалася ад суседкі, што і ў той з’явілася невядомая запазычанасць «за тэлефон».

Усё гэта выклікала па меншай меры здзіўленне.

Каб не сумнявацца, што абяцаны сувязістамі пераразлік будзе  зроблены, Людміла Аркадзьеўна на ўсялякі выпадак  патэлефанавала ў рэдакцыю. Палічыла, што публікацыя ў газеце будзе для яе свое­асаблівай страхоўкай.

 Таццяна Буракова.