Сенненские школьники почтили память земляков-афганцев волейбольным турниром

ГСУ спартыўнай зале першай сенненскай школы прайшоў традыцыйны  турнір па валейболе сярод вучняў школ раёна, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

На  адкрыцці спаборніцтва юных валейбалістаў прывіталі і падбадзёрылі Ірына Грабнёва, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, і Сяргей Пінчук, ваенны камісар райваенкамата.

Турнір расцягнуўся на два дні. У першы дзень спаборнічалі дзяўчынкі, у другі — хлопчыкі.

Сярод прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва перамогу святкавалі вучаніцы Беліцкай ДССШ. Другое месца ў валейба­лістак з Машчонскай школы. Трэцяй стала каманда СШ №1 г.Сянно.

У хлопчыкаў самай напружанай была фінальная гульня паміж прадстаўнікамі Машканскай і Машчонскай школ. Ва ўпартай барацьбе з розніцай у тры мячы перамаглі машканцы.  Трэцяе месца заняла каманда вучняў Беліцкай ДССШ.

Пераможцы і прызёры турніру атрымалі дыпломы і кубкі.

 

Ірына ГАРБАЧОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *