НА СЕННЕНШЧЫНЕ ПАЧАЛАСЯ РЭГІСТРАЦЫЯ КАНДЫДАТАЎ У ДЭПУТАТЫ

gerbflag1У выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання завершыўся чарговы этап. Сфарміраваны ўчастковыя выбарчыя камісіі, прайшлі іх арганізацыйныя пасяджэнні, на якіх абраны кіруючыя тройкі. Пра гэта рэдакцыі паведаміла Ала Бельская, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.

         — Ала Пятроўна, наколькі актыўнымі былі пры вылучэнні прадстаўнікоў у склад камісіі палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні?

— Пачну са статыстыкі. Рашэннем райвыканкамам створана 27 участковых выбарчых камісій — па колькасці выбарчых участкаў. Усяго ў камісіях працуе 314 чалавек. Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і Камуністычнай партыі  Беларусі (арганізацыя толькі гэтай партыі зарэгістравана ў раёне), прафсаюзных арганізацый у раённай і ўчастковых выбарчых камісіях складаюць больш 42 % ад агульнай колькасці членаў.

Калі гаварыць канкрэтна, то заўважу, што ў камісіях камуністы прадстаўлены 7 сваімі членамі. Большасць грамадскіх аб’яднанняў маюць шырэйшае прадстаўніцтва: БРСМ — 12, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 18, Беларускі саюз жанчын — 20, Фонд міра — 7, Чырвоны крыж — 4, Белая Русь — 4, Беларускі саюз афіцэраў — 1.

— Як прадстаўлены прафсаюзныя арганізацыі?

— У камісіях па выбарах самае значнае прадстаўніцтва маюць прафсаюзы работнікаў адукацыі (18) і сельскай гаспадаркі (16). Прафсаюз дзяржаўных і іншых устаноў прадстаўлены дзесяццю членамі, культуры — васьмю, іншыя пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі дэлегавалі ў выбарчыя камісіі 8 чалавек.

— Камісіі сфарміраваны, над чым яны зараз працуюць?

— Члены участковых выбарчых камісій заняты афармленнем участкаў, праверкай спісаў выбаршчыкаў. Сенненская раённая камісія па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў, акруговая выбарчая камісія Сенненскай выбарчай акругі №32 па выбарах дэпутата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, 8 сельскіх тэрытарыяльных камісій па выбарах дэпутатаў сельскіх Саветаў дэпутатаў — праверкай дакументаў, прадстаўленых кандыдатамі ў дэпутаты. Яны будуць прымаць рашэнне зарэгістраваць чалавека ў якасці кандыдата ў дэпутаты ці адмовіць у рэгістрацыі.

         — Які час адведзены камісіям на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты?

— Рэгістрацыя пачалася 11 лютага і прадоўжыца да 20 лютага ўключна. На працягу двух дзён пасля рэгістрацыі тэрытарыяльныя і ўчастковыя камісіі павінны выдаць кандыдатам у дэпутаты пасведчанні аб рэгістрацыі. З гэтага моманту пачынаецца перадвыбарная агітацыя.

Гутарыў Аляксандр Іўеў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *