СВЕТ ЗАХАПЛЕННЯЎ ВЕРЫ БЕРАШЭВІЧ

Изображение 03118 лютага ў 17.00 у Сенненскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрываецца персанальная выстава Веры БЕРАШЭВІЧ, удзельніцы раённага клуба народных майстроў «Натхненне» . 

Вера Адамаўна ўдала спалучае працу загадчыцы Обальскім сельскім клубам-бібліятэкай і свае шматлікія захапленні. Вязанне спіцамі і кручком, вышыўка, макрамэ, бісерапляценне, паперапластыка… Аўтарскія работы, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, змогуць пабачыць наведвальнікі выставы.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.     

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *