Сенненскія школьнікі адчулі сябе нашчадкамі слуцкіх ткачоў

Изображение 046Знакамітыя слуцкія паясы — справа дужых мужчынскіх рук. І вязанне спіцамі, кручком ажно да 16 стагоддзя было заняткам выключна моцнай паловы чалавецтва. Дзіўным для нашага сучасніка гістарычным фактам перастаеш здіўляцца, калі бачыш у руках хлапчукоў з 4 «А» класа сярэдняй школы №2 г.Сянно каляровыя клубочкі нітак.

Першасныя навыкі рукадзелля вучні атрымліваюць у рамках школьнай праграмы. На днях раённы Дом рамёстваў пры падтрымцы Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея падрыхтаваў для іх незвычайны сюрпрыз. Хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў сапраўдны майстар-клас ад лепшых знаўцаў вязальнай і ткацкай справы.

Изображение 035

Сваё мерапрыемства арганізатары назвалі «Бабулін дыванок». Менавіта з бабулямі, якія шчодра адорваюць любых унукаў цёплымі шкарпэткамі, рукавічкамі, шалікамі, асацыіруецца ў нас вязанне. Ролю бабулі на майстар-класе выконвала жыхарка райцэнтра Антаніна Паляшкевіч. У свае гады, а ёй за 80, жанчына спрытна вяжа самаробным драўляным кручком круглыя дыванкі. У ход ідзе нават падручны матэрыял, напрыклад, стужкі з тканіны.

Изображение 071«Кручкатворныя» вузельчыкі дзецям дапамагалі асвоіць супрацоўнікі Дома рамёстваў Інэса Сапроненка, Валянціна Грыбоўская, дырэктар установы Вольга Квашко. Ці не кожны з 16

маленькіх наведвальнікаў паспрабаваў сябе за старажытным ткацкім станком. Дзіцячыя ножкі ледзь даставалі да педаляў грувасткага агрэгата. Кіраўніку гуртка ткацтва Карыне

Карасёвай прыходзілася дапамагаць часовым «падмайстарам». Але рост — справа нажыўная, а вось развіваць пачуццё цудоўнага, вучыць разумець мастацтва і павазе да нацыянальнай культуры трэба з маленства.

— Дзейнасць нашай установы заклікана не толькі захоўваць, але і перадаваць народныя рамёствы, традыцыі падрастаючаму пакаленню, — кажа Вольга Квашко.

І такія мерапрыемствы павінны паспрыяць гэтай высакароднай місіі. У планах Дома рамёстваў праводзіць майстар-класы па кожным відзе мастацтва  для вучняў Сенненшчыны штомесяц.
Вольга БАНДАРЭВІЧ

Изображение 040Изображение 081

Ч.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *